Ступе́ні параўна́ння — граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безаасабовых слоў (прэдыкатываў), якая выказвае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням або станам.
Традыцыйна адрозніваюць 3 ступені параўнання: звычайную, станоўчую (пазітыў), якая пазначае прыкмету без прамога супастаўлення з іншымі яго праявамі; вышэйшую, параўнальную (кампаратыў), якая паказвае на тое, што якая-небудзь прыкмета ўласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму; найвышэйшую (суперлатыў), якая паказвае, што прадмет або дзеянне валодае названымі прыкметамі ў большай ступені, чым усе астатнія.
Часам разглядаюць тоесную ступень (экватыў) — параўнальныя абароты са значэннем аднолькавай ступені якасці (напрыклад, , ).
У беларускай мове У беларускай мове адрозніваюць 3 ступені параўнання: Звычайная — абазначае якасць прадмета без параўнання з іншымі праяўленнямі той жа якасці (напрыклад, зялёны, стары). Вышэйшая — паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай ступені, чым іншаму. Утвараецца ў прыметнікаў з дапамогай суфікса -эйш- (-ейш-), прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў — з дапамогай суфікса -эй- (-ей-): старэйшы, зелянейшы, старэй, даўней. Пры замене асновы ў асобных выпадках выкарыстоўваецца суфікс -ш-: большы, меншы, лепш. Найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі най- ад формы вышэйшай ступені: найлепшы, наймацнейшы, найбольш, найлепш.
Адрозненні ў ступені якасці таксама перадаюцца спалучэннямі (напрыклад, больш моцны, смялей за ўсіх, старэйшы за яго), якія з’яўляюцца складанымі (аналітычнымі) формамі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання.
Літаратура
Степени сравнения // Словарь-справочник лингвистических терминов. Изд. 2-е. / Розенталь Д. Э., Теленкова М. А. — М.: Просвещение, 1976. Грамматический словарь: Грамматические и лингвистические термины. — М. : Флинта, Наука, 2001. — 180, с. — ISBN 5-89349-377-X; 5-02-002756-1.
Спасылкі Грамматический словарь: (Грамматические и лингвистические термины) / Проф. Н. Н. Дурново. — Москва ; Петроград: Л. Д. Френкель, 1924. — 154 стб. Зіманскі, В. Э. Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў: курс лекцый: у 2 ч. / В. Э. Зіманскі. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2014. — Ч. 2: Марфеміка і словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. — 60 с. Валатоўская Н. А. Прыметнік: утварэнне форм ступеняў параўнання (матэрыялы для факультатыўных заняткаў па беларускай мове) Вучэбны матэрыял па тэме «Прыметнік. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Складанне прыметнікаў» па дысцыпліне «Беларуская мова» для спецыяльнасці: 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя // Уклад. Мордас Н. Р. — Мн.: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, 2018.
Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі імя Катэгорыя:Прыслоўе