ДэзоксіхолеваяНапісанне паводле БЭ, т. 6 кіслата — адна з другасных жоўцевых кіслот, якія з’яўляюцца пабочнымі прадуктамі метабалізму кішачных бактэрый. Дзве асноўныя жоўцевыя кіслоты, якія сакрэтуюцца печанню, — холевая кіслата і хенадэзоксіхолевая кіслата. Бактэрыі метабалізіруюць хенадэзоксіхолевую кіслату ў другасную жоўцевую кіслату — літахолевую, а холевую кіслату — у дэзоксіхолевую кіслату.

Растваральная ў спірце і воцатнай кіслаце. У чыстым выглядзе ўяўляе сабой крышталічны парашок ад белага да амаль белага колеру.

Дэзоксіхолевая кіслата даступная ў ЗША ў якасці непатэнтаваных лекаў з красавіка 2021 года і прадаецца, у прыватнасці, пад гандлёвай маркай Kybella.

Выкарыстанне Дэзоксіхолевая кіслата з моманту яе адкрыцця выкарыстоўваецца ў розных галінах медыцыны чалавека. У арганізме чалавека дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца пры эмульгаванні тлушчаў для ўсмоктвання ў кішэчніку. У некаторых краінах (уключаючы Швейцарыю) яна была ліцэнзавана ў якасці эмульгатара ў харчовай прамысловасці, але больш не выкарыстоўваецца.

У даследаваннях дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці мяккага дэтэргенту для вылучэння мембраназлучаных бялкоў. для дэзоксіхолевай кіслаты складае прыкладна 2.4-4 mM.

Дэзоксіхолат натрыю, натрыевая соль дэзоксіхолевой кіслаты, часта выкарыстоўваецца ў якасці біялагічнага дэтэргенту для лізіса клетак і салюбілізацыі клеткавых і мембранных кампанентаў. Дэзоксіхолат натрыю, змяшаны з фасфатыдзілхалінам, выкарыстоўваецца ў ін’екцыях для і выкарыстоўваецца ў якасці альтэрнатывы хірургічнаму сячэнню пры лячэнні .

Дэзоксіхалаты і вытворныя жоўцевых кіслот у цэлым актыўна вывучаюцца як структуры для ўключэння ў нанатэхналогіі. Яны таксама знайшлі прымяненне ў мікралітаграфіі ў якасці святлаўстойлівых кампанентаў.

У ЗША дэзоксіхолевая кіслата пад гандлёвай маркай Kybella адобрана для памяншэння тлушчу ніжэй падбародка. Пры увядзенні ў падбародкавы тлушч дэзоксіхолевая кіслата дапамагае разбураць тлушчавыя клеткі, якія метабалізіруюцца арганізмам на працягу некалькіх месяцаў. Kybella вырабляецца Kythera Biopharmaceuticals.

Катэгорыя:Жоўцевыя кіслоты