Юрый Мікалаевіч Лаўрык (псеўданім Лаўрэн Юрага; нар. , Мінск) — беларускі гісторык культуры, кнігазнаўца, бібліятэкар, пісьменнік. Спецыяліст па гісторыі кірылічнага кнігадруку Вялікага Княства Літоўскага. Магістр тэалогіі.
Біяграфія Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Мінску.
Скончыў бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры, пасля факультэт тэалогіі і гісторыі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча).
У 2003—2005 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: бібліёграф аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў; вядучы навуковы супрацоўнік. Пазней вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя кнігі і асветы, гістарычнае кнігазнаўства, беларуская кірылічная друкарская традыцыя XVI—XVIII стагоддзяў, старажытныя і рэдкія дакументы.
Бібліяграфія Замак з люстраной залай : апавяданні. Мінск, 2021. Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст. Мінск, 2012 (Кніжныя цэнтры Беларусі). Беларускія кніжныя пазнакі ў зборах бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане. Лондан, 2001. Удзел у калектыўных працах Сакральная культура Касцёла Беларусі: каталог выставы. Мінск, 2019. Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку. Мінск, 2016. Асвета і педагагічная думка на Беларусі: бібліяграфічны паказальнік. Мінск, 1995—2001.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ Катэгорыя:Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі культуры Катэгорыя:Кнігазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага