Табунскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Табуны, размешчанае за 370 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны на захадзе края. Мяжуе з Благавешчанскім, Кулундзінскім і Слаўгарадскім раёнамі Алтайскага края, а таксама з Казахстанам. Плошча — 1960 км². Рэльеф раўнінны. Здабываюцца пясок, гліна. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,5 °С, ліпеня +20,5 °С, колькасць атмасферных ападкаў — 230—250 мм. Глебы каштанавыя.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края