Любоў Віктараўна Ляўшун (нар. , Віцебск) — беларускі філолаг-медыявіст. Спецыяліст па ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці. Доктар філалагічных навук (2012), дацэнт (2019).

Біяграфія Нарадзілася  года ў Віцебску. Вучылася ў сярэдняй школе № 21 г. Віцебска.

Скончыла ў 1988 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1991 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага ў Маскве.

У 2011 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Катэгорыя творчага метаду ва ўсходнеславянскай пісьменнасці XI—XVII стагоддзяў».

У 1991—2012 гадах працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара беларускай літаратуры. З 2012 года навуковы кансультант Беларускага экзархата. У 2012—2018 гадах намесніца дырэктара па навуцы Цэнтра сямейнага выхавання «Наша гарадзішча». З 2018 года прафесар кафедры стылістыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: усходнеславянская медыявістыка, тэорыя і гісторыя ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці і культуры беларускіх зямель.

Бібліяграфія Златоусту подобный. Жизнеописание и духовное наследие преподобноисповедника Леонтия Виленского (к 400-летию со дня кончины). Москва, 2021. Полоцкий князь Борис Всеславич. Москва, 2020. О слове преображенном и слове преображающем: теоретико-аналитический очерк истории восточнославянского книжного слова XI—XVII веков. Минск, 2009. История восточнославянского книжного слова X—XVII веков. Минск, 2001. Леонтий Карпович: жизнь и творчество. Минск, 2001. Очерки истории восточнославянской средневековой книжности: эволюция творческих методов. Минск, 2000. Удзел у калектыўных працах Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даў няга пісьменства Беларусі). Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т.1: Даўняя літаратура: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2006.

Літаратура

Введенский А. Рецензия на книгу: Левшун Л. В. Полоцкий князь Борис Всеславич. — М.: Квадрига, 2020 // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 14. — Минск, 2021. — С. 179—187.

Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага