Яўге́н Іва́навіч Краўцо́ў (16 сакавіка 1964 — 12 снежня 2012) — беларускі банкір, эканаміст, прадзюсар і рэжысёр. Адзін са стваральнікаў, а затем кіраўнік аднаго з першых камерцыйных банкаў у Рэспубліцы Беларусь АКБ «МінскКомплексБанк». Прадзюсар і рэжысёр гумарыстычных перадач «Адбой», «Банка Коміксаў» і поўнаметражных фільмаў «Армія Выратавання» (2000) і «Залаты Аўтамабіль» (2009). Прадзюсар першага альбома гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Ранетое сердце» (1996).

Банкаўская дзейнасць «МінскКомплексбанк» быў утвораны ў лютым 1996 года ў выніку выдзялення са складу Комплексбанка яго мінскай філіі і аб’яднання з Маналітбанкам.

У 1997 годзе, інвеставаўшы ў статутны фонд 3 млн долараў, уладальнікам 49 % акцый «Мінсккомлексбанка» стаў АНЭКСІМбанк, які ўваходзіць у групу расійскага прадпрымальніка Уладзіміра Патаніна.

Да красавіка 2002 года Яўген Краўцоў — старшыня праўлення ЗАТ «АКБ МінскКомплексБанк».

У 2004 годзе рашэннем раённага суда Мінска Яўген Краўцоў быў прысуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пяцігадовым пазбаўленнем правоў.

У 2005 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «МінскКомплексБанк» быў далучаны да дзяржаўнага банка ААБ «Беларусбанк» і спыніў сваё існаванне .злева|міні|Яўген Краўцоў (злева), Яўген Жарыкаў, Алег Шклоўскі, Сямён Марозаў (справа) на здымках фільма «Армія Выратавання», г. Мінск, 1999 г.|300x300пкс

Кіно Яўген Краўцоў — суаўтар сцэнарыя, рэжысёр і прадзюсар поўнаметражнага фільма «Армія Выратавання», які выйшаў у пракат у 2000 годзе. Таксама рэжысёр і прадзюсар поўнаметражнай камедыі «Залаты Аўтамабіль» па матывах рамана Енё Рэйтэ.

Музыка З 1995 па 2009 год у будынку к/т «Кастрычнік», па пр. Незалежнасці, 93 у г. Мінск дзейнічала студыя гуказапісу Яўгена Краўцова «Меца-фортэ». У розны час на студыі запісваліся: «Жуки», «Ляпіс Трубяцкі», «Леприконсы». thumb|Яўген Краўцоў і гурт «Уваскрасенне» на студыі «Меца-фортэ», г. Мінск, 2000 год. На фота: Андрэй Сапуноў, Аляксей Раманаў, Яўген Маргуліс.|330x330px

Сям’я і асабістае жыццё Маці — Галіна Іванаўна Краўцова, прафесар, кандыдат эканамічных навук; аўтар больш за 20 падручнікаў.

Бацька — Іван Якаўлевіч Краўцоў, падпалкоўнік міліцыі, служыў у АБКСУ.

Жонка — Людміла Сяргееўна Краўцова, беларуская спявачка, актрыса кіно і тэатра; пяць дзяцей.

Сын, Іван Краўцоў — удзельнік каманды Віктара Бабарыка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Беларусі, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі.

Да жніўня 2007 года жыў у Мінску. З 2008 года да сваёй смерці пражываў у Серпухаве, Маскоўская вобласць.

6 снежня 2012 был дастаўлены ў Серпухаўскую гарадскую бальніцу імя Сямашка Н. А., дзе, знаходзячыся ў аддзяленні рэанімацыі, 12 снежня 2012 года сканаў.

Пахаваны на могілках у вёсцы Барань (, Мінская вобласць) каля жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

Катэгорыя:Памерлі ад раку