Ян Гуан (, троннае імя Ян-дзі (569 — 11 сакавіка 618) — другі імператар кітайскай дынастыі Суй, другі сын імператара Вэня. Гады кіравання: 604—617. У гістарычнай літаратуры часцей за ўсё ўжываецца імя Суй Яндзі (隋煬帝) — Суйскі імператар Ян.
Таксама вядомы пад імёнамі Ін (), Амо (), а таксама імператар Мін () у часы кароткага праўлення яго ўнука Ян Туна.
Біяграфія Уласным імем імператара Ян было Ян Ін. Па радзе варажбіта яго бацька змяніў імя сына на Ян Гуан. Пасля заснавання дынастыі Суй у 581 годзе Ян заняў пасаду прынца Цзінь. У 588 годзе ён быў прызначаны камандзірам 5 армій, якія ўварваліся ў Паўднёвую дзяржаву і заваявалі яе. Ваенныя поспехі Ян Гуана і паражэнні яго старэйшага брата Ян Ёна зрабілі магчымым абвяшчэнне першага крон-прынцам. У 604 годзе бацька абодвух братоў памёр пры загадкавых абставінах, і Ян Гуан узышоў на сталец пад імем імператара Яна.
Імператар Ян правіў з 604 да 617 года і завяршыў многія буйныя інжынерныя праекты, уключаючы будаўніцтва Вялікага канала рукамі 2 мільёнаў рабочых. Ён спрыяў рэканструкцыі Вялікай Кітайскай сцяны, што забрала жыцці 6 мільёнаў чалавек. У часы яго кіравання 8 мільёнаў кітайцаў былі задзейнічаны на аднаўленнях імператарскіх палацаў, дарог, ваеннай тэхнікі і караблёў.
Манарх спрабаваў пашыраць межы сваёй імперыі, але рабіў гэта няўдала. Заваёва паўднёвай в’етнамскай дзяржавы Чампа ў 605 годзе правалілася з-за страты арміі, якую знішчыла малярыя, а тры няўдалыя кампаніі супраць карэйскай дзяржавы Кагуро ў 612—614 гадах знясілілі кітайскую казну і прывялі да гібелі трох мільёнаў кітайскіх салдат.
Празмерныя будаўнічыя планы і знешнепалітычныя амбіцыі імператара Яна выклікалі народнае паўстанне ў Паўночным Кітаі. Манарх паспрабаваў выратавацца на поўдні, але ў 618 годзе быў задушаны сваім генералам . Няўдалая палітыка кіраўніка каштавала жыцця не толькі яму самому, але і яго дынастыі, якая спыніла існаванне ў 618 годзе.
У кітайскай гістарыяграфіі і літаратуры імператар Ян паказваецца як адзін з найвялікшых тыранаў у гісторыі Кітая.
Літаратура
Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — Київ: Либідь, 1997.
Катэгорыя:Памерлі ад асфіксіі Катэгорыя:Імператары Кітая Катэгорыя:Забітыя кітайскія імператары