Амерыканскі ўніверсітэт () — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны актам Кангрэса ЗША ў 1893 годзе па ініцыятыве біскупа-метадыста Джона Флетчэра Хёрста, які імкнуўся стварыць навучальную ўстанову, якая б спрыяла служэнню грамадству, інтэрнацыяналізму і прагматычнаму ідэалізму.

Універсітэт фактычна пачаў функцыянаваць у 1902 годзе, адкрыўся як навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі ў 1914 годзе і прыняў першых студэнтаў у 1925 годзе. Хоць універсітэт і звязаны з метадысцкай царквой, рэлігійная прыналежнасць не з’яўляецца крытэрыем для паступлення.

Выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць двух лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, аднаго сенатара ЗША, 25 чненаў Кангрэса, дзясяткі паслоў і некалькі кіраўнікоў замежных дзяржаў. Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найлепшых навучальных устаноў для Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Кангрэса ЗША і іншых дзяржаўных устаноў.

Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа камунікацый Школа адукацыі Школа міжнародных адносін Цэнтр прафесійнага навучання і падрыхтоўкі кіраўнікоў Школа грамадскіх спраў Юрыдычны каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў акругі Калумбія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вашынгтона