Славамір Іванюк (; нар. , г. Бельск Падляскі) — дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.

Біяграфія Скончыў у маі 1981 года Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім. Атрымаў ступень магістра гісторыі па спецыяльнасці архівазнаўства на факультэце гуманітарных навук Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у ЛюблінеІванюк Славамір . Kamunikat.org.

З 1986 года працуе ў Дзяржаўным архіве ў Беластоку, дзе кіруе Аддзелам па наглядзе за нарошчваннем архіўных фондаў.

З моманту стварэння ў 1994 г. Беларускага гістарычнага таварыства з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі.

З 1990 г. — член рэдакцыйнай калегіі штомесячніка «Czasopis». У 2013 годзе ўвайшоў у склад Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцяў, прадстаўляючы беларускую меншасць.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю Падляшша (Беласточчына), аўтар ці сааўтар чатырох крыніц, сааўтар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (, 2016) і аўтар некалькіх навуковых артыкулаў.

Спасылкі Іванюк Славамір . Kamunikat.org

Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Архівісты Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Беларускага гістарычнага таварыства Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры