Стылістычныя фігуры, сінтаксічныя фігуры — своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы мастацкай мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых сінтаксічных норм звычайнай моўнай практыкі. Разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс і выконваюць выяўленчыя функцыі, індывідуалізуюць мову пісьменніка, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць.
Да стылістычных фігур адносяцца: розныя паўторы (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, падваенне, бяззлучнікавасць або асіндэтон, шматзлучнікавасць або полісіндэтон, шматпрыназоўнікавасць, сімплака); усе віды і формы парушэння сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпсіс, умаўчанне); супастаўленне і проціпастаўленне радкоў і групоўка іх у пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы (перанос, антытэза, паралелізм, ампліфікацыя або накапленне, сінтаксічны перыяд).
Гл. таксама Троп
Літаратура
Багамолава А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэб. дапам. / А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова. — Мн.: Изд-во Гревцова, 2012. — 304 с. — 800 экз. — ISBN 978-985-6954-43-9. Рыторыка: тропы і фігуры маўлення: дапаможнік па курсе «Рыторыка» для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей / Н. Э. Шандроха — Гродна: ГрДУ, 2009. — 187 с.: табл., схемы; 20 см. — ISBN 978-985-515-144-0. Русак В. У. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: дапам. для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / В. У. Русак. — Мінск : БДТУ, 2020. — С. 184. — 214 с. 80 экз. — ISBN 978-985-530-862-2. Станкевіч А. А. Рыторыка: падручнік / А. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя. Ф. Скарыны, 2016. — 282 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-577-169-3.
Спасылкі Рыбакова А. Р.Стылістычныя фігуры як сродак экспрэсівізацыі паэтычнага кантэксту // Альтэрнат-2013 Канавалава І. С. Стылістычныя фігуры як сродак выражэння камічнага ў беларускіх антыпрыказках // Молодежный сборник научных статей «Научные стремления», 2013 Міхалевіч А. Г., Мордас Н. Р. Стылістычнае багацце экспрэсіўных сінтаксічных фігур у мастацкай літаратуры // Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Ігнацюк Т. М. Стратэгічны арсенал пафасу: фігуры і акты маўлення // Гуманитарные науки. Языкознание. № 10. — С. 137—143.
Катэгорыя:Сінтаксіс