Алена Маркава (; нар. 11 сакавіка 1978, Мінск) — беларускі гісторык, сацыёлаг, антраполаг. Даследчыца найноўшай беларускай гісторыі. Доктар філасофіі ў галіне гістарычнай сацыялогіі (2011), магістр у галіне агульнай антрапалогіі (2007).
Біяграфія Нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску.
У 2000—2001 гадах праходзіла падрыхтоўку ў .
У 2001—2005 гадах вучылася на факультэце гуманітарных даследаванняў Карлава ўніверсітэта ў Празе, у 2005—2007 гадах у магістратуры і ў 2007—2011 гадах у дактарантуры гэтага ўніверсітэта. З 2011 года выкладае на кафедры гісторыі факультэта гуманітарных даследаванняў Карлава ўніверсітэта.
Сурэдактарка навуковага часопіса «The Journal of Belarusian Studies» (Лондан).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: праблемы савецкай гісторыі; фарміраванне нацыі і нацыянальнай самасвядомасці; пытанні выхавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і інш.; працэсы нацыяфарміравання ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе XX—XXI стагоддзяў, а таксама працэсаў савецкай нацыянальнай палітыкі ранняга СССР.
Узнагароды Лаўрэатка прэміі 7-га Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі за найлепшую манаграфію ў галіне гісторыі «Шлях да савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі, 1924—1929» за 2016 годАлена Маркава // Беларускі Калегіюм.
Бібліяграфія Манаграфіі Marková, A. — Sahanovič, H. — Šybieka, Z., Dějiny Běloruska [History of Belarus], Praha: Nakladatelstvi lidové noviny, (2021); Šliach da savieckaj nacyji. Palityka bielarusizacyji, 1924—1929 [The Road Toward Soviet Nation. Nationality Policy of Belarussization, 1924—1929], series Biblijateka časopisa «Bielaruski histaryčny ahliad» [series Library of the Belarusian Historical Review], Minsk: BHA, (2016); Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita? [Soviet Belarussization as a Way to a Nation: Illusion or Reality?] (2012). Артыкулы «Language, Identity, and Nation:The Special Case of BelarusianState- and Nation-Formation» (2018); «Nowe szanse dla nauki?», in: Newletter Niemieckiego Instytutu Historycznego, Vol. 3, 2020, s.14-15; «„Proč českoslovenští soudruzi protestují?“ Pražské jaro a jeho odezvy v běloruské sovětské společnosti» ["Why are the Czechoslovakian Comrades Protesting?" The Prague Spring and its Repercussions in Belarusian Soviet Society], in: Dějiny a současnost, 9/2020, s.18-20. Агляды Marková, A., Andrew Sloin, «The Jewish Revolution in Belorussia: Economy, Race, and Bolshevik Power», Bloomington, Indianapolis: Indiana University Press, 2017, in: Ab Imperio, N4, 2018, pp. 362–367; Marková, A., Per Anders Rudling, «The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906—1931», Pittsburgh: University of Pittsburgh Press, 2015, in: Ab Imperio, N4, 2016, pp. 269–283; Marková, A., Ivan Pfaff, «Francie a Čechy v Evropě národních států. Francouzská politika F. L. Riegra 1867—1878» [France and Bohemia in Europe of National States. French Policy of F. L. Riegr, 1867—1878], Praha: Euroslavika (2013).
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Чэхіі Катэгорыя:Сацыёлагі Чэхіі Катэгорыя:Антраполагі Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта