Ава (на бірманскай — Інва) — дзяржава ў верхняй М’янме ў XIV—XVIII стагоддзях, якая склалася вакол горада Ава (заснаваны ў 1364) з прычыны распаду Паганскай дзяржавы пасля нашэсця манголаў (XIII — пачатак XIV стагоддзяў). Фармальна лічылася васалам Кітая, фактычна была незалежнай. У Аве існавала ваенна-феадальная сістэма. У сярэдзіне XI—XVI стагоддзяў Ава вяла барацьбу з дзяржавамі Тангу і Пегу, якая скончылася яе уключэннем з 1555 па 1599 гады ў склад дзяржавы, якая часова склалася вакол . Пасля распаду гэтага ўтварэння ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў Ава зноў стала незалежнай. XVII стагоддзе быў часам росквіту і тэрытарыяльнага пашырэння Авы. У выніку далучэння да Авы (Промэ) (1608), (1610), (1612), (1613), (1614), (1615) была створана цэнтралізаваная дзяржава. Сіямскае княства Чыенгма (1615) і сталі васаламі Авы. У XVII стагоддзі ў Аву пранікаюць еўрапейцы. У пачатку XVIII стагоддзя ў выніку міжусобіц, бунтаў, а таксама паўстанняў заваяваных Авой народаў дзяржава пачала распадацца. Пасля захопу сталіцы монамі ў 1752 дзяржава Ава перастала існаваць. Аднак назва Ава захавалася да канца XIX стагоддзя, звычайна яна ўмоўна азначала ўсю М’янму, ці ж толькі Верхнюю М’янму.

Крыніцы

Літаратура Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961

Катэгорыя:Зніклі ў 1555 годзе Катэгорыя:1364 Катэгорыя:Гісторыя М’янмы