Беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) могуць вырашаць наступныя ваенныя задачы: авіяразведка; нанясенне ўдараў па наземных і марскіх цэлях; перахоп паветраных мэтаў; пастаноўка радыёперашкод, кіраванне агнём і цэлеўказанне, рэтрансляцыя паведамленняў і даных, дастаўка грузаў падраздзяленням.

Ударныя БПЛА Ударныя БПЛА выкарыстоўваюцца для мэтавых забойстваў некалькімі краінамі.

Упершыню яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у 1991 годзе падчас вайны ў Персідскім заліве, але прымяняліся выключна для назірання. Аналагічныя задачы БПЛА выконвалі падчас Югаслаўскіх войн. Прымяненне дронаў для атак пачалося толькі пасля 2001 года ў ходзе вайны з тэрарызмам. Так, напрыклад, ЗША ўдарныя БПЛА ўжываліся ў Афганістане і Пакістане. Пры адміністрацыі Барака Абамы іх прымяненне павілічылася. Яшчэ большы рост адзначаны падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа; колькасць удараў БПЛА павялічана на 400 %. Удзел ударнай беспілотнай авіяцыі выклікаў асцярогу з боку ААН, паколькі ад дзеянняў дронаў перыядычна пакутавала мірнае насельніцтва. У прыватнасці, падчас удараў амерыканскіх БПЛА ў Пакістане станам на 2017 год загінулі ад 158 да 965 цывільных асоб .

Невялікія беспілотнікі і квадракоптары меліся таксама ў ІДІЛ. Яны прызначаліся для нанясення ўдараў у Іраку і Сірыі.

Падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе беспілотнікі шырока выкарыстоўваліся азербайджанскай арміяй супраць армянскіх войск. Сярод азербайджанскіх дронаў былі ізраільскія IAI Harops і турэцкія Bayraktar TB2.

Згодна з дакладам групы экспертаў Савета Бяспекі ААН па Лівіі, апублікаваным у сакавіку 2021 года, у 2020 годзе беспілотнік турэцкай вытворчасці Kargu, напоўнены выбухоўкай, выявіў і атакаваў сілы Хафтара ў Лівіі з дапамогай уласнага штучнага інтэлекту без каманды аператара. Гэта лічыцца першай атакай, ажыццёўленай беспілотнікамі па ўласнай ініцыятыве.

Эфектыўнасць Меркаванні навукоўцаў адносна эфектыўнасці ўдараў беспілотнікаў неадназначныя. Некаторыя даследаванні пацвярджаюць, што ўдары з мэтай знішчэння кіраўніцтва тэрарыстычнай або паўстанцкай групы абмяжоўваюць магчымасці гэтых арганізацый у будучыні, у той час як іншыя даследаванні абвяргаюць гэта. Аперацыі дронаў паспяхова душаць дзейнась баевікоў. Даныя сумесных намаганняў ЗША і Пакістана па барацьбе з тэрарызмам паказваюць, што радыкалы спыняюць зносіны і планаванне нападаў, каб пазбегнуць выяўлення і прыцэльнага ўдару.

Прыхільнікі дронавых атак сцвярджаюць, што ўдары БПЛА ў значнай ступені эфектыўныя для паразы канкрэтных баевікоў. Яны таксама памяншаюць колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва і тэрытарыяльную шкоду ў параўнанні з іншымі відамі ваеннай сілы, такімі як буйныя бомбы. Ваенныя альтэрнатывы ўдарам беспілотнікаў, такія, як рэйды і допыты, могуць быць надзвычай рызыкоўнымі, працяглымі і патэнцыйна неэфектыўнымі. Стаўка на БПЛА не абыходзіцца без рызыкі, паколькі выкарыстанне амерыканскіх апаратаў стварае міжнародны прэцэдэнт у дачыненні да экстэрытарыяльных і пазасудовых забойстваў.

Тэхнічныя недахопы Праблемай БПЛА з’яўляецца ўразлівасць каналаў сувязі-сігналы GPS-навігатараў, так як іх можна глушыць, перахопліваць і падмяняць. Для кіравання дронам патрабуюцца каналы сувязі высокай прапускной здольнасці. Гэта складана арганізаваць, асабліва для загарызонтнай (у тым ліку спадарожнікавай) сувязі. Так, падчас кампаніі ЗША ў Афганістане адначасова ў паветры маглі знаходзіцца не больш за два БПЛА, а для эканоміі прапускной здольнасці канала спадарожнікавай сувязі аператары былі вымушаныя адключаць некаторыя датчыкі.

У 2012 годзе навукоўцамі з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне была даказана практычная магчымасць узлому і перахопу кіравання беспілотнікаў шляхам так званага «GPS-спуфінгу»Американские учёные на спор «взломали» беспилотник | ИноСМИ, але толькі для тых апаратаў, якія выкарыстоўваюць незашыфраваны грамадзянскі сігнал.

Сур’ёзнай праблемай для оптыка-электронных сістэм ўдарных апаратаў з’яўляюцца ўмовы надвор’я: у выпадку нізкай воблачнасці ўдарным БПЛА даводзіцца зніжацца ніжэй мяжы воблачнасці, тады яны трапляюць у зоны паразы ПЗРК і нізкавышынных ЗРК. Таму дроны найбольш эфектыўныя ў пустынных рэгіёнах Блізкага Усходу, дзе звычайна яснае неба і можна дзейнічаць з вялікай вышыні (як адзначалі эксперты Мінабароны ЗША, падчас грамадзянскай вайны ў Емене ў мясцовых дзяцей з’явілася прыказка «калі яснае неба — чакай беспілотніка»The Revolution in Drone Warfare. The Lessons from the Idlib De-Escalation Zone).

Барацьба з БПЛА

У сучаснасці многія дзяржавы займаюцца распрацоўкай сістэмы абароны ад ваенных дронаў. Звычайна для выяўлення выкарыстоўваюць РЛС, аптычныя і акустычныя сродкі, сродкі перахопу радыёсігналаў перадачы інфармацыі і іх аналізуО. Титков. Как уничтожить беспилотник // Популярная механика, 17.03.2014 / Опубликовано в № 4 журнала от 2014 г. / Г. Арсений. Борьба за дрон. Гражданские беспилотники из милой забавы за пару минувших лет превратились в потенциальный источник серьёзных угроз// «Военно-промышленный курьер», 11.02.2020 / . Комплекс РЭБ можа запеленгаваць месцазнаходжанне БПЛА, а таксама станцыі кіравання, адвесці апарат з курсу за кошт падмены сігналу GPS (такімі магчымасцямі, напрыклад, валодаюць беларуская сістэма РЭБ «Навальніца» і расійская «Рэпелент»). Праблема ў тым, што радыус уздзеяння такіх сістэм РЭБ абмежаваны і часцяком не перавышае 10 км. Для знішчэння могуць выкарыстоўвацца як звычайныя зенітныя ракетна-артылерыйскія комплексы«Умножая силу магнитного поля»: российский разработчик — об уникальном боеприпасе для борьбы с беспилотниками // RT, 18 февраля 2023 і сродкі РЭБ (у прыватнасці, шляхам глушэння сігналаў кіравання)В. Саранов. Не жужжит. Как и чем можно сбить беспилотник// РИА Новости, 22.01.2018 / , так і стралковая зброя (малаэфектыўна).

Гл. таксама

Імігрант (фільм)

Крыніцы

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Катэгорыя:Бамбардзіроўкі