Д-6 «Якабінец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 1927—1931 гадах, шосты карабель тыпу Д.
Гісторыя карабля Першапачаткова падводная лодка звалася «Якабінец», 21 жніўня 1934 года была пераназвана ў Д-6, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-6» так і «Якабінец».
Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 года на Заводзе імя Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-29/194, спушчана на ваду 12 мая 1930 года, 5 чэрвеня 1931 года ўступіла ў лад, 12 чэрвеня ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота.
У сярэдзіне лютага 1941 года ўстала ў капітальны рамонт. Да 22 чэрвеня дэмантаж абсталявання быў выкананы настолькі, што карабель не мог плаваць. Д-6 была пакінута ў Севастопалі, падчас аблогі некалькі разоў атрымала пашкоджанні ад выбухаў снарадаў. У чэрвені 1942 года, пры пакіданні горада, Д-6 была падарвана. Увесну 1945 года драбы прызнаны непрыдатнымі для аднаўлення і разабраны на метал.
Спасылкі http://www.deepstorm.ru/DeepStorm.files/17-45/d%20I/d-6/d-6.htm http://www.town.ural.ru/ship/ship/d6.php3 http://uboat.net/allies/warships/ship/4869.html
Катэгорыя:Падводныя лодкі тыпу Д