Шамбрэ — тканіна з аднатоннай асновай і заўсёды белым утком. Аснова складаецца з дзвюх паралельных нітак, а ўток — з адзіночных. Робіцца звычайна баваўнянай з палатняным перапляценнем.
Шамбрэ дрэнна схоплівае фарбу, таму рацыянальна рабіць акцэнт менавіта на натуральныя і някідкія тоны: адценні сіняга, фіялетавага, шэрага, карычневага, пастэль, што выдатна падыходзіць для вырабаў у стылі casual. Часта ўтковая нітка бярэцца белага колеру, што надае тканіне знешняе падабенства з дэнімам.
У варыянце пад назвай оксфард пража ва ўтку грубейшая, але ў той жа час мякчэйшая за пражу ў аснове, а выбар колеру больш свабодны. Оксфард, у сваю чаргу, з’яўляецца мадэллю для тканіны pinpoint, які з’яўляецца больш тонкім варыянтам.
Выкарыстанне
Сусветную вядомасць тканіна набыла з-за выкарыстання яе ў якасці ўніформы і паўсядзённага адзення «сініх каўнераў».
Гэтыя тканіны часта выкарыстоўваюцца для кашуль, а таксама спадніц, сукенак і нагавіц любой даўжыні, дзіцячага адзення, пасцельнай бялізны і іншае.
Спасылкі
Ткань шамбре
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны