Леанід Мікалаевіч Ракаў (пры нараджэнні Ілья Рыгоравіч Ратгаўзmishpoha.org; ; , Менск — , Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, графік, плакатыст. Член Саюза мастакоў СССР (1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў 1930 годзе. У час нацысцкай акупацыі трапіў у Мінскае гета, у 1942 годзе застаўся без бацькоў і быў адпраўлены ў дзіцячы дом. У 1944 годзе сагнаны ў Германію, дзе адпрацаваў у сталяра да вызвалення англічанамі ў красавіку 1944 года. У 1946 годзе вярнуўся ў СССР. Вучыўся ў Маскоўскай мастацкай школе і Маскоўскім Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя Строганава.
З 1966 года ўдзельнічаў ва ўсесаюзных, расійскіх і міжнародных выставах і біенале. Узнагароджаны дыпломамі і граматамі, Сярэбраным медалём Расійскай Акадэміі Мастацтваў (1970). Праектаваў аб’екты асяроддзя і інтэр’еры ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сочы, Сімферопалі, Туле. З сярэдзіны 1960-х гадоў займаўся агітацыйна-масавым мастацтвам, ствараў плакаты, прысвечаныя сусветнай і ўнутранай палітыцы. Творчасць Леаніда Ракава ўключае таксама выставачныя, цыркавыя, сацыяльныя плакаты.
Памёр у 2022 годзе. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Тыражныя і арыгінальныя плакаты Л. М. Ракава знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі расійскай літаратуры і інш.
Спасылкі Трамвай искусств https://youtube.com/watch?v=aJB5HlES-0s https://youtube.com/watch?v=RMbCc02kX6s
Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР