Чжан Сяньчжун (; — ) — правадыр ў Кітаі ў апошнія гады імперыі Мін і першыя гады імперыі Цын. Разам з Лі Цзычэнам, які вёў паўстанцкую вайну ў Паўночным Кітаі, адзін з двух галоўных лідараў паўстанняў 1630-1640-х гадоў, што прывялі ў канчатковым выніку да падзення мінскай імперыі.
Біяграфія
У 1630-х гадах Чжан Сяньчжун вёў паўстанцкую дзейнасць у многіх правінцыях Кітая, ад Шэньсі на паўночным захадзе да Цзянсу на ўсходзе. У 1641 годзе ўзяў два галоўныя гарады тагачаснай правінцыі Хугуан (сучасныя Хубэй і Хунань), Учан і Чанша. У 1643 годзе абвясціў сябе (), на наступны год уварваўся ў Сычуань, зрабіўшы Чэнду сваёй сталіцай.
Па сведчанні сучаснікаў, быў вядомы сваёй крыважэрнасцю, знішчаў прадстаўнікоў кіруючых класаў пры любой магчымасці і нібыта нават меў схільнасць да людаедства.
Праз пару гадоў пасля ўступлення маньчжураў у Кітай у 1644 годзе, цынскія войскі (якія мелі ў сваім складзе як маньчжураў, так і кітайцаў, якія перайшлі на іх бок) прыбылі ў Сычуань для знішчэння рэжыму Чжан Сяньчжуна. Сам Чжан загінуў у студзені 1647 года, калі асабіста ўзначальваў атрад, што накіраваўся з Чэнду на поўнач для ўварвання ў правінцыю Шэньсі. Паводле аповеда партугальскага езуіта Габрыэля Магелана, які прысутнічаў там, ля гары Фэнхуан, блізу Пэнчжоу, Чжан Сяньчжуну паведамілі, што непадалёк знаходзяцца цынскія войскі. Ён не паверыў, з некалькімі сваімі вершнікамі паскакаў праверыць абстаноўку — і сапраўды заўважыў маньчжураў. Кітайскі генерал Лі Гаін, які знаходзіўся сярод цынаў, паказаў на яго маньчжурскаму лучніку — і Чжан Сяньчжун быў забіты адной трапна пушчанай стралой.
Пасля смерці Чжан Сяньчжуна і знішчэння яго , што рушыла ўслед, тры яго падручныя і прыёмныя сыны, , Сунь Кэван і Лю Вэньсю, працягнулі яшчэ некалькі гадоў ваяваць з цынамі, цяпер ужо пад сцягам апошняга мінскага імператара Юнлі ().
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Dillon, Michael (1998), Zhang Xianzhong, China: a historical and cultural dictionary, Durham East Asia series, Routledge, с. 379, ISBN 0700704396
Катэгорыя:Постаці Кітая Катэгорыя:Дынастыя Мін Катэгорыя:Імператары Кітая