Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007Команда — мечта!.

Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна.

У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18,5 ачка і рабіла 9,0 падбораў.

У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам».

З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 разоў была чэмпіёнкай краіны і 4 разы заваёўвала Кубак, выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.

З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛЦентровая сборной Беларуси Виктория Гаспер продолжит карьеру в «Енисее».

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі.

Кар’ера 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2003—2004 — РВАР (Мінск) (у Балтыйскай лізе) 2004—2006 — РЦАР-Гарызонт (Мінск) 2006 — Чэваката-СДзЮШАР (Волагда, Расія) 2006—2008 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія) 2006—2009 — Чэваката-2 (Волагда, Расія) 2009—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2010—2012 — Гарызонт (Мінск) 2012—2020 — Цмокі-Мінск 2020—2022 — Гарызонт (Мінск) 2022—2023 — Енісей (Краснаярск, Расія) 2023—2025 — Гарызонт (Мінск) 2025—2026 — Мінск

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003. Чэмпіёнка Беларусі (12): 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2024/2025. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2012/2013, 2015/2016, 2023/2024, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2004/2005. Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2011, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2023, 2024, 2025. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2015/2016, 2017/2018. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Гарызонт»

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа