Яніна Уладзіміраўна Інкіна (нар. , Жлобін, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першыя трэнеры — Наталля Сяргееўна Асадчая і Марыя Іванаўна Сялюніна. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
Двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі ў складзе мінскага «Гарызонта» (2020/21, 2021/22). У сезоне 2020/21 стала самым выніковым гульцом каманды, набраўшы 13 ачкоў у сярэднім за матч.
У 2021 годзе дапамагла «Гарызонту» ўзяць тытул Еўрапейскай жаночай лігі.
У жніўні 2022 года стала першым легіянерам у гісторыі жаночай «Руны» з Масквы. У кастрычніку 2024 года вярнулася ў «Гарызонт». У ліпені 2025 года перайшла ў расійскі клуб «Енісей» (Краснаярск)Янина Инкина – новый игрок «Енисея»!. У ліпені 2026 года перайшла ў расійскі клуб «Нявіннамыск»БК «Невинномысск» усиливается тяжелым форвардом Яниной Инкиной!.
Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017). У 2017 годзе дэбютавала за нацыянальную зборную Беларусі. Была ў складзе зборнай на чэмпіянатах Еўропы-2017, 2019 (на пляцоўку не выходзіла) і 2021Янина Инкина.
Кар’ера 2013—2015 — РДВАР (Мінск) 2015—2017 — South Plains Lady Texans (Левеленд, ЗША) 2017—2019 — Little Rock Trojans (Літл-Рок, ЗША) 2019—2022 — Гарызонт (Мінск) 2022—2024 — Руна (Масква, Расія)ИГРОКИ НАЦКОМАНДЫ – ЧЕМПИОНЫ ЖЕНСКОЙ СУПЕРЛИГИ РОССИИ 2024—2025 — Гарызонт (Мінск) 2025—2026 — Енісей (Краснаярск, Расія) з 2026 — Нявіннамыск (Стаўрапальскі край, Расія)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 2020/2021, 2021/2022, 2024/2025. Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2019/2020. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2020, 2021, 2024. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце РФБ «Руна» теперь и в женской в Суперлиге. Что нужно знать о новом проекте клуба? FIBA EuroBasket Women 2017
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі ЖБК Руна Масква Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Енісей»