Віктар Уладзіміравіч Старасценка (нар. , г. Магілёў) — беларускі гісторык філасофіі, рэлігіязнавец. Спецыяліст па гісторыі філасофскай, грамадскай думкі Беларусі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ХVI-ХVII ст. Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2002).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Магілёве.

Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова. З 1991 года працуе ў МДУ імя А. А. Куляшова: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі, дэкан факультэта замежных моў, прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры філасофіі, загадчык кафедры гісторыі і філасофіі.

У 1998 годзе аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская думка XVI—XVII стст. і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці».

Кіраўнік «Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра» МДУ імя А. А. Куляшова. З 2006 года каардынатар Міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Рэлігія і грамадства» (Магілёў).

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя айчыннай філасофіі і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў; тэорыя і гісторыя рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення ў Беларусі; навукова-метадычнае і вучэбнае забеспячэнне выкладання рэлігіязнаўства і гісторыі філасофскай думкі.

Узнагароды Узнагароджаны памятным знакам «2000 год хрысціянству» (2000), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі (2004, 2015), Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013, 2017), медалём Францыска Скарыны (2018). «Выдатнік адукацыі» (2008).

Бібліяграфія История религии и свободы совести в Беларуси в документах и материалах: пособие: в 4 ч. Ч. 1: От Древней Руси до конца XVI в. Могилев, 2014; Ч. 2: От Брестской церковной унии до второй половины XVIII в. Могилев, 2015; Ч. 3: Со второй половины XVIII в. до октября 1917 г. Могилев, 2015. Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2011. История общественной и философской мысли в Беларуси: раннее и развитое Возрождение: хрестоматия. Могилев, 2010. История общественной и философской мысли в Беларуси: эпоха Средневековья: хрестоматия. Могилев, 2009. Общественная и философская мысль в Беларуси X—XVII вв.: учебное пособие. Могилев, 2005. Свободомыслие и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2004. Становление национального самосознания белорусов: этапы и основополагающие идеи (X—XVII вв.). Могилев, 2001. «Лабиринт» Фомы Иевлевича: Из истории национально-культурной и религиозной жизни Могилёва и Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. Могилев, 1998. Удзел у калектыўных працах Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 1: Эпоха Сярэднявечча. Мінск, 2008; Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3; Рэфармацыя, Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі філасофіі Беларусі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага