Стэ́павыя спо́дкі, западзіны — часцей за ўсё акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах Еўрапейскай часткі Расіі і Украіны.

Памеры ў папярочніку дасягаюць некалькіх сотняў метраў, глыбіня — да некалькіх метраў. Трапляюцца па адным і групамі на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрас. Адрозніваюць паводле паходжання дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя стэпавыя сподкі.

Раслінасць стэпавых сподкаў лугавая ці балотная. Па краях сустракаюцца травяністыя бярозавыя згуртаванні. На дне сподкаў часам утвараюцца азёры і балоты. У раёнах з сухім кліматам бяссцёкавыя стэпавыя сподкі часта даюць пачатак утварэнню салёных азёрГеологический словарь: в 2-х томах. / Под ред. К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978.

Крыніцы

Літаратура

Поди // Географічна енциклопедія України: в 3 т. / Редкол.: А. М. Маринич и др. — К.: Українська радянська енциклопедія, 1993. — Т. 3: П—Я — С. 52. — 480 с. — ISBN 5-88500-020-4.

Спасылкі Степные блюдца // Інстытут стэпу Уральскага аддзялення РАН Блю́дца Степны́е (западины, поды) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Чистякова А. А., Дюкова Г. Р. Структура почвеннорастительного покрова засоленных степных блюдец лесостепи // Известия Пензенского государственного педагогического университета им. В. Г. Белинского. 2018, № 17(21), с. 32—38.

Катэгорыя:Адмоўныя формы рэльефу Катэгорыя:Упадзіны Катэгорыя:Ландшафт