Рашэнне аб дапамозе камуністычнаму рэжыму В’етнама было прынята ў 1965 годзе і адобрана праз год на з’ездзе Працоўнай партыі Карэі. КНДР пастаўляла зброю, боепрыпасы і абмундзіраванне. Акрамя таго, у баявых дзеяннях прынялі ўдзел лётчыкі.
Удзел 21 верасня 1966 года Цэнтральны Камітэт В’етнама звярнуўся з афіцыйным лістом да Кім Ір Сена з просьбай аб дапамозе ў вайне. Ужо 24—30 верасня Паўночную Карэю наведала вайсковая дэлегацыя на чале з начальнікам Генеральнага Штаба паўночнав’етнамскай арміі. Па выніку візіту было падпісана пагадненне аб накіраванні трох груп паўночнакарэйскіх знішчальнікаў (па 10 машын кожная): дзве — на МіГ-17, адна — на МіГ-21. Паўночнакарэйскі бок браў на сябе поўнае тэхнічнае забеспячэннеМихаил Жирохов. Cеверо-корейские летчики во Вьетнамской войне // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2015..
В’етнамскія гісторыкі пісалі, што ў складзе в’етнамскіх ВПС дзейнічала падраздзяленне «Група Z» (). Інфармацыі аб эскадрыллі вельмі няшмат. Вядома, што замежныя авіятары базіраваліся на аэрадроме Кеп на паўночны ўсход ад Ханоя з пачатку 1967 года па пачатак 1969 года. Усяго ў канфлікце змагаліся 87 паўночнакарэйцаў. 14 з іх загінулі або памерлі ад хвароб. Паводле в’етнамскіх крыніц, пілоты збілі 26 амерыканскіх самалётаў. За час вайны Пхеньян тройчы накіроўваў сваіх лётчыкаў у зону баявых дзеянняў. Яны прымалі ўдзел у вайне таемна, пераапрануўшыся ў форму в’етнамскіх вайскоўцаўСеверная Корея принимала участие в войне во Вьетнаме.
Генерал-палкоўнік Уладзімір Абрамаў, які ў 1967—1968 годах узначальваў групу савецкіх ваенных спецыялістаў у В’етнаме, таксама згадваў у сваіх успамінах эскадрыллю МіГаў з КНДР. Паводле паўночнакарэйскіх звестак, у канфлікце ўдзельнічалі 800 авіяспецыялістаў — адначасова там знаходзілася да 70 пілотаў і тэхнікаў. Згодна з іх інфармацыяй, 28 мая 1969 года васьмёрка МіГ-17Ф перахапіла і збіла 12 амерыканскіх F-105. Аднак в’етнамскія і амерыканскія крыніцы не пацвярджаюць гэтага. «Паводле пагаднення паміж Карэяй і В’етнамам у 1967 годзе некалькі пілотаў Карэйскай вызваленчай арміі былі накіраваны ў В’етнам для праходжання баявой практыкі і ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе В’етнамскай народнай арміі. Падчас баявых вылетаў яны збілі некалькі амерыканскіх самалётаў».
Агалоска У 2000 годзе практычна адначасова ўрады КНДР і В’етнама пацвердзілі факт удзелу паўночнакарэйскіх пілотаў у канфлікце.
У 2002 годзе былі адпраўлены ў Паўночную Карэю для перапахавання астанкі 14 паўночнакарэйцаў, пахаваных на адных з невялікіх могілак у правінцыі Бак Гіанг.
Крыніцы
Літаратура Михаил Жирохов. Cеверо-корейские летчики во Вьетнамской войне // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2015.
Катэгорыя:Вайна ў В’етнаме Катэгорыя:Узброеныя сілы КНДР