Ігар Юр’евіч Увараў (нар. , г. Гомель) — беларускі гісторык. Спецыяліст па праблеме эвалюцыі саслоўя шляхты ВКЛ у XVI ст. Кандыдат гістарычных навук (2003), дацэнт (2009).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гомелі.

Скончыў у 1997 годзе гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У 2002 годзе быў саікальнікам у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, саіскальніцтва.

У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пашырэнне правоў і свабод беларускай шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім да Люблінскай уніі (па матэрыялах вальных соймаў XVI ст.)».

З 2006 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя палітычных эліт ВКЛ у канцы XIV—XVI ст.

Бібліяграфія Сословные права и привилегии шляхты Великого княжества Литовского (конец XIV — конец XVI столетий). Гомель, 2017. История Беларуси. Белорусские земли в эпоху феодализма: пособие к семинарским занятиям. Гомель, 2009.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага