Бронхаскапі́яПравапіс паводле БЭ — візуальны метад даследавання дыхальных шляхоў бранхаскопам (скаладаецца з трубак розных дыяметраў, асвятляльнага і аптычнага прыбораў).
Робяць бронхаскапію пад мясцовай анестэзіяй як дыягнастычную і лячэбную працэдуру.
Паказанні для бронхаскапіі: выяўленне паталагічных змен трахеі, галоўных і сегментарных бронхаў, выдаленне іншародных цел, падвострыя і хранічныя захворванні з парушэннямі праходнасці бронхаў, лёгачныя крывацёкі, калі неабходна ўзяць матэрыял для біяпсіі ці ўвесці лекавыя сродкі.
Літаратура
Катэгорыя:Эндаскапія