Таццяна Мікалаеўна Цырулёва, па нараджэнні Сінькевіч (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьII ЭТАП XXV ЧЕМПИОНАТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПО БАСКЕТБОЛУ СРЕДИ ЖЕНСКИХ КОМАНД. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія Навучалася ў Гродненскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, а таксама на трэнера ў Гродненскім дзяржаўным універсітэцеТАТЬЯНИН ДЕНЬ С ТАТЬЯНОЙ ЦИРУЛЕВОЙ.
У 2017 годзе не падоўжылі кантракта ў мінскім «Гарызонце».
У 2019 годзе скончыла кар’еру баскетбалісткі і стала дзіцячым трэнерам у клубе «Цмокі-Мінск» Миссия - "Тренер": Татьяна Николаевна Цирулева. У 2021 годзе была галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі U-15ЖЕНСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-15 ЗАВОЕВАЛА СЕРЕБРО ФИБА СКИЛЗ ЧЕЛЕНДЖА-2021!.
Выступала за зборную U-18 (2006) і U-20 (2006—2008).
Кар’ера 2003—2004 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2004—2007 — Алімпія (Гродна) 2007 — Вікторыя (Гродна) 2007—2009 — Алімпія (Гродна) 2009 — Франкоўск (Івана-Франкоўск, Украіна) 2009—2010 — Алімпія (Гродна) 2010—2011 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2011—2012 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст) 2012—2014 — Цмокі-Мінск 2014—2017 — Гарызонт (Мінск) 2017—2018 — Гомель-Сож
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (5): 2004/2005, 2005/2006, 2008/2009, 2013/2014, 2015/2016. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2007/2008, 2012/2013, 2014/2015, 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003/2004, 2009/2010. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2005, 2006, 2007, 2015.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Франкіўск» Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі