Стэрыліза́цыя (ад — бясплодны) — вызваленне розных рэчываў, прадметаў, харчовых прадуктаў ад жывых мікраарганізмаў і іх спор шляхам уздзеяння фізічнымі і хімічнымі фактарамі, таксама фільтраваннем праз бактэрыяльныя фільтры (халодная стэрылізацыя).
Да фізічных фактараў стэрылізацыі адносяцца: кіпячэнне, награванне, апрацоўка сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавым і іанізавальным выпраменьваннем, ультрагукам, плазмай). Хімічныя фактары: апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хімічных прэпаратаў.
Стэрылізацыя робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм жывёл і чалавека, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў, прадуктаў, кансерваў, мікробнага забруджання пры правядзенні мікрабіялагічных даследаванняў.
Гл. таксама Пастэрызацыя Дэзінфекцыя
Літаратура
Гузовская, Т. С. Стерилизация в медицинской деятельности: учебно-методическое пособие / Т. С. Гузовская, Ю. Н. Кузьменков. — Мн.: БГМУ, 2023. — 40 с. — 75 экз. — ISBN 978-985-21-1229-1.
Спасылкі
Дезинфекция и стерилизация изделий медицинского назначения в лечебно-профилактических учреждениях / Л. М. Зорина, М. Ш. Шафеев, Н. М. Хакимов и др. — Казань: КГМУ, 2001. — 48 с. Стерилизация консервов // Портал технологов пищевых производств и пищевых технологов Мокрушин С. А., Охапкин С. И., Хорошавин В. С. Исследование процесса стерилизации консервной продукции с целью дальнейшей автоматизации // Научный журнал НИУ ИТМО. Серия «Процессы и аппараты пищевых производств», № 4, 2015
Катэгорыя:Медыцынская мікрабіялогія Катэгорыя:Эпідэміялогія Катэгорыя:Апрацоўка прадуктаў харчавання