Стэрэака́ўлан (Stereocaulon) — род лішайнікаў сямейства .
Апісанне Слаявіна (талом) лішайнікаў псеўдакусцістая, першасная і другасная. Першасная (гарызантальная) слаявіна крупчастая, крупчаста-бародаўчатая, лускаватая, у выглядзе скарынкі, захоўваецца або хутка знікае (у апошнім выпадку застаецца толькі другасная, якая развіваецца першапачаткова на першаснай слаявінеРод Стереокаулон — Stereocaulon Schreb. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов). Другасная вертыкальная слаявіна (падэцыі) складаецца з цыліндрычных або акруглых галінак, моцна разгалінаваных кусцікаў. Колер белаваты, з ружаватым або шараватым адценнем, рэдка цёмны. Другасную слаявіну пакрываюць філакладыі разнастайнай формы, а таксама могуць знаходзіцца цэфалодыі ў выглядзе цёмных або светлых галоўчата-бугорчатых вырастаў. Пладовыя целы (апатэцыі) карычневыя або чорныя, размешчаны на верхавінах галоўных стволікаў (канцавыя) або на галінках (бакавыя).
Распаўсюджанне Род налічвае каля 80 відаў, распаўсюджаных амаль ўсюды. На тэрыторыі краін былога СССР каля 25 відаў, пераважна ў паўночных і ўмераных абласцях.
На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя , , , якія растуць ў хвойных лясах, на камянях, пясчаных глебах.
Сінонімы Спіс сінонімаў з сайта Species Fungorum
Cereolus (Körb.) Boistel, Nouv. Fl. Lich. (Paris) 2: 33 (1903) Chlorocaulum Clem., Gen. fung. (Minneapolis): 78 (1909) Coralloides Hoffm., Descr. Adumb. Plant. Lich. 1(1): 23 (1789) Corynophoron Nyl. ex Müll. Arg., Bull. Herb. Boissier 2(app. 1): 7, 22 (1894) Gymnocaulon P.A.Duvign., Lejeunia Mém. 14: 14 (1956) Lachnocaulon Clem. & Shear, Gen. fung., Edn 2 (Minneapolis): 127 (1931) Lecanocaulon Nyl., Syn. meth. lich. (Parisiis) 1(2): 233 (1860) Lecanocaulon (Vain.) I.M.Lamb, J. Hattori bot. Lab. 43: 199 (1977) Phyllocaulon (Tuck.) Vain., Ark. Bot. 8(no. 4): 36 (1909) Stereocaulomyces E.A.Thomas ex Cif. & Tomas., Atti Ist. bot. Univ. Lab. crittog. Pavia, sér. 5 10(1): 41, 67 (1953) Stereocaulon sect. Cereolus Körb., Syst. lich. germ. (Breslau): 13 (1855) Stereocaulon subdiv. Phyllocaulon Tuck., Syn. N. Amer. Lich. (Boston) 1: 234 (1882) Stereocaulon subgen. Lecanocaulon Vain., Acta Soc. Fauna Flora fenn. 7(no. 2): 67 (1890) Stereocaulum Clem., Gen. fung. (Minneapolis): 78 (1909) Stereocladium Nyl., (1875)
Літаратура
Гимельбрант, Д. Е. Лишайники на камнях: Ключевская группа вулканов: краткий полевой определитель: науч.-попул. издание / Д. Е. Гимельбрант, И. С. Степанчикова, Е. С. Кузнецова; природный парк «Вулканы Камчатки». — Елизово: [б. и.], 2011. — 40 с. : ил. — Библиогр.: с. 38. — Для бесплатного распространения. Домброваская А. В. Род Stereocaulon на территории бывшего СССР / А. В. Домбровская; отв. ред. Р. Н. Шляков; Рос. акад. наук, Кол. науч. центр, Поляр.-альп. ботан. сад-ин-т. — Санкт-Петербург : НПО «Мир и семья-95», 1996. — 265, с.: ил.; 25 см. — ISBN 5-87445-057-2 (В пер.)
Спасылкі
Род Стереокаулон — Stereocaulon Schreb. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Stereocaulon Hoffm. // Ways of Enlichenment Stereocaulon // Toolik-Arctic Geobotanical Atlas (TAGA) Stereocaulon Hoffm., Deutschl. Fl., Zweiter Theil (Erlangen): 128 (1796) // Species Fungorum
Катэгорыя:Леканаральныя Катэгорыя:Роды грыбоў