Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у вёсцы Стараселле Шклоўскага раёна.

Гісторыя Быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. На 1913 год налічвалася каля 1200 парафіян. Знішчаны савецкай уладай у 1939 годзе.

Архітэктура Храм быў вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства пад уплывам стылю барока. Уяўляў сабой магутны, выцягнуты па падоўжнай восі прамавугольны зруб, што пераходзіў у вузейшую пяцігранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і быў завершаны чацверыковай купальнай сігнатуркай. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 чацверыковыя вежы з фігурнымі барочнымі купаламі. На фоне вертыкальнай шалёўкі вылучаліся высокія прамавугольныя аконныя праёмы. Справа перад касцёлам стаяла двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з адкрытым верхнім каркасным ярусам.

Святары 1895—1905 — Ігнат Урбановіч 1906—1930? — Юзаф Францавіч Вярыга

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:Стараселле (Александрыйскі сельсавет) Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Шклоўскага раёна