Стэрэатруба́ — бінакулярны перыскапічны аптычны прыбор для назірання з-за ўкрыцця, вывучэння мясцовасці і цэлей, вымярэння вуглоў і адлегласцей.

Складаецца з двух перыскапічных зрокавых труб з акулярамі, трымальніка, лімба і трыногі. Мае 10-кратнае павелічэнне (з дадатковымі акулярамі — 20-кратнае). Пераменная адлегласць паміж акулярамі (стэрэабазіс) забяспечвае атрыманне стэрэаскапічнага відарыса. Вертыкальныя і гарызантальныя вуглы вымяраюцца пры дапамозе вугламернай сеткі, размешчанай у правым акуляры. У некаторых стэрэатруб маецца рухомая абойма на акулярах зрокавых труб, якая дазваляе весці назіранне як у процівагазе, так і без яго. Таксама выкарыстоўваецца падсветка лімба і вугламерных сетак. Існуюць варыянты стэрэатруб, якія могуць быць замацаваны на падручных апорах (напрыклад, драўляных).

Крыніцы

Літаратура

Большая политехническая энциклопедия: более 7000 словарных статей / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — Москва: Мир и образование, 2011. — 700, с. — ISBN 978-5-94666-621-3. Артиллерийская стереотруба (АСТ): Руководство службы / Глав. артиллер. упр. Вооруж. Сил СССР. — Москва: Воен. изд., тип. им. Тимошенко, 1947. — 56 с. с илл.; 1 л. схем; 20 см.

Спасылкі

Стереотруба // Інтернэт-партал Міністэрства абароны Расіі Большая стереотруба. Руководство службы / ГАУ Красной Армии. — М.: Воениздат, 1946. — 68 с. Стереотруба // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Аптычныя прыборы Катэгорыя:Ваенная тэхніка