Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША () — амерыканская незалежная навуковая арганізацыя. З’яўляецца часткай Нацыянальных акадэмій навук, інжынерыі і медыцыны разам з Нацыянальнай акадэміяй навук, Нацыянальнай акадэміяй медыцыны і Нацыянальным даследчым саветам.
Нацыянальная інжынерная акадэмія рэалізуе інжынерныя праграмы, накіраваныя на задавальненне нацыянальных патрэб, заахвочвае адукацыю і даследаванні і прызнае выдатныя дасягненні інжынераў. Новыя члены штогод абіраюцца дзеючымі членамі на аснове іх выдатных і пастаянных дасягненняў у арыгінальных даследаваннях. Інжынерная акадэмія з’яўляецца аўтаномнай у сваім кіраванні і ў выбары сваіх членаў, падзяляючы з астатнімі нацыянальнымі акадэміямі ролю дарадцы федэральнага ўрада.
Гісторыя Заснавана ў 1964 годзе. Кансультуе ўрад ЗША. Налічвае больш за 2 тыс. членаў. Галаўны офіс знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Прысуджае шэраг прэмій, сярод якіх — за значныя інжынерныя дасягненні, якія аказалі моцны ўплыў на грамадства, а таксама прывялі да паляпшэння якасці жыцця і/або аблегчылі доступ да інфармацыі.