Ка́менка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 82 км². Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад пасёлка Градзянка, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Прыцерпа. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (выток — 1,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Каменічы).

У ніжнім цячэнні ракі на карце ХІХ ст. (Шуберта) пазначаўся хутар Гасціжаўка. У Верхнім Падняпроўі нярэдкія рачныя, верагодна балцкія назвы ГасціжаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 217..

Літаратура

Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны