Вустэрскі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вустэр у штаце Масачусетс, ЗША.

Кампус Кампус плошчай 58 акраў уключае ў сябе лясы і забалочаныя тэрыторыі і мае схіл, які выходзіць на ўсход, з будынкамі непасрэдна на схіле пагорка.

У канцы ХІХ стагоддзя кампус быў маёнткам Уільяма Севера Лінкальна (1811–1889), які ўзначальваў 34-ы Масачусецкі пяхотны полк падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША і атрымаў званне брыгаднага генерала ў 1865 годзе. Ён быў сынам Леві Лінкальна-малодшага, былога губернатара штата Масачусетс.

У 1930 годзе гэтае месца было набыта для новага кампуса вучэльні, а ў 1942 годзе былі дададзены дадатковыя трыццаць пяць акраў.

Сёння каля 30% студэнтаў дзённай формы навучання пражываюць у кампусе.

Структура Школа навукі, тэхналогій і здароўя Школа гуманітарных і сацыяльных навук Школа адукацыі, ліберальных і міждысцыплінарных студый

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Масачусетс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса