Эдвард Лістоўскі (; 1861 — 11 мая 1922, Гродна) — вайсковец, палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Гродна ў міжваенны час.

Вучоба і вайсковая кар’ера Паходзіў з польскай, каталіцкай сям’і. Скончыў рэальную школу ў Варшаве і Мікалаеўскую інжынерную школу ў Пецярбургу. У 1870-я ўступіў у войска, дзе даслужыўся да звання капітана. Звольніўся ў запас у 1908 годзе ў чыне палкоўніка.

У час Першай сусветнай вайны быў чальцом падпольнай Польскай ваеннай арганізацыі. Яго родны брат Антоній Лістоўскі (1865—1927) таксама выбраў вайсковую кар’еру і вясной 1919 года камандаваў Палескай групай польскай арміі.

Палітычная і грамадская дзейнасць Яшчэ да сыходу з войска пачаў палітычную кар’еру. Быў сябрам Гродзенскай гарадской Думы, а з 1907 году яе старшынёй. У 1910 годзе ўзначальваў пахавальны камітэт, які арганізоўваў пахаванне пісьменніцы Элізы Ажэшкі. З 1912 года — ганаровы суддзя Гродзенскага акруговага суда.

Заказаў для памяшкання гарадской управы партрэт Пятра Сталыпіна ў мастака Маркава ў Кіеве і партрэт Элізы Ажэшкі ў мастака . Партрэты віселі побач у зале пасяджэнняў магістрата (сённяшні будынак па вул. Савецкай, 8).

Захаваў сваю пасаду кіраўніка магістрата і ў час нямецкай акупацыі Гродна, якая пачалася ў верасні 1915 года. У міжваеннай Польшчы працягнуў кіраваць горадам: быў выбраны на пасаду прэзідэнта ў лютым 1919 года.

Падчас дэбатаў наконт недахопу сродкаў на гарадскую гаспадарку сказаў: «Сам па сабе пералік страт не страшны, страшна жыццё з дня на дзень і няпэўная будучыня».

У чэрвені 1919, калі ў Гродне пачала ўсталёўвацца польская ўлада, Лістоўскі арганізаваў у горадзе курсы польскай мовы для ўсіх ахвотных. У 1921 годзе быў чальцом праўлення гарадскога таварыска-артыстычнага клуба «Муза».

Памёр нечакана ад сардэчнага прыступу 11 мая 1922 года ў 15.00 пасля вяртання з працы дадому. Пахаваны на Фарных могілках у Гродне.

У 1924 годзе ў гонар Лістоўскага была пераназваная вуліца Паліцэйская (сёння Кірава), на якой знаходзілася адна з яго камяніц (сённяшні дом № 36). На вуліцы 1 Мая захаваўся асабняк 1899 года пабудовы, які належаў Лістоўскаму (сённяшні дом № 14). Вядома, што да 1927 года ў магістраце з’явіўся партрэт Эдварда ЛістоўскагаКазак Т., Дакументы магістрата г. Гродна 1919—1939 гг. у фондах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV—XX ст. Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. — Гродна, 2009. — 383 с..

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Гродна