JSON (джэ́йсан, ад — аб’ектная натацыя Javascript) — гэта фармат файла і фармат абмену данымі, які выкарыстоўвае зразумелы для чалавека тэкст для захоўвання і перадачы аб’ектаў даных, якія складаюцца з пар атрыбут-значэнне, масіваў або іншых серыялізаваных значэнняў. Гэта распаўсюджаны фармат для выкарыстання ў электронным абмене данымі, у тым ліку для сувязі вэб-праграм з серверамі.
Фармат даных файла JSON не залежыць ад мовы праграмавання. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся ў JavaScript, але зараз многія мовы праграмавання маюць магчымасці для яго генерацыі. Імёны файлаў JSON выкарыстоўваюць пашырэнне .json.
Стандарты Упершыню фармат JSON быў апісаны ў спецыфікацыі RFC 4627 у 2006 годзе. Стандарт фармату JSON ECMA-404 быў упершыню створаны ў 2013 годзе. Спецыфікацыя RFC 8259, апублікаваная ў 2017 годзе, адпавядае ECMA-404. У тым жа годзе JSON таксама быў стандартызаваны як ISO/IEC 21778:2017. Стандарты ECMA і ISO/IEC апісваюць толькі дазволены сінтаксіс, у той час як RFC ахоплівае некаторыя пытанні бяспекі і камунікацыі.
Сінтаксіс Наступны прыклад паказвае апісанне чалавека на англійскай мове ў фармаце JSON.
{ "firstName": "John", "lastName": "Smith", "isAlive": true, "age": 27, "address": { "streetAddress": "21 2nd Street", "city": "New York", "state": "NY", "postalCode": "10021-3100" }, "phoneNumbers": [
"type": "home", "number": "212 555-1234" },
"type": "office", "number": "646 555-4567"
], "children": [ "Catherine", "Thomas", "Trevor" ], "spouse": null }
Альтэрнатывы JSON прасоўваецца як менш затратная альтэрнатыва XML. Таксама замест JSON могуць выкарыстоўвацца CSV і YAML файлы.
Спасылкі
Катэгорыя:Мовы разметкі Катэгорыя:Стандарты ISO Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе