Юйдайцяа ( — «Мост нефрытавага пояса») — пабудаваны ў XVIII стагоддзі месячны мост, размешчаны ў Пекіне на тэрыторыі былога . Знакаміты сваёй даволі высокай і тонкай аркай.

Гісторыя З’яўляецца самым вядомым з шасці мастоў, размешчаных у раёне заходняга ўзбярэжжа возера . Узведзены ў 1751—1764, у часы імператара Цяньлуна, у стылі мастоў, характэрных для сельскай мясцовасці Паўднёвага Кітая. Пры будаўніцтве выкарыстоўваўся мармур і іншыя будаўнічыя матэрыялы белага колеру. На парэнчах моста выразаныя журавы і іншыя жывёлы.

Форма аркі была абраная для моста для таго, каб пад ім мог праходзіць імператарскі . Паколькі возера Куньмінху звязана з адной з рэк, то ў некаторых выпадках імператар і імператрыца адпраўляліся ў падарожжа на чаўне-драконе, і яму даводзілася праходзіць пад гэтым мостам.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Пекіна Катэгорыя:Масты Кітая