Уід () — горад у акрузе Сіскію (штат Каліфорнія, ЗША). Насельніцтва — 2967 чалавек (2010). Уід знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад гары Шаста. Горад атрымаў сваю назву ў гонар заснавальніка мясцовага лесапільнага завода Абнера Уіда, які заўважыў, што моцныя вятры ў гэтай мясцовасці вельмі дапамагалі ў прасушцы піламатэрыялаў. Горад размяшчаецца на міжштатнай аўтамагістралі I-5, за 79 км на поўдзень ад мяжы штатаў Арэгон і Каліфорнія.
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі