Мякатніца (Maláxis) — род шматгадовых травяністых раслін, уключаны ў трыбу сямейства .
Назва Навуковая назва роду паходзіць ад — «мяккі», «далікатны», што адносіцца да знешняга выгляду некаторых відаў мякатніцы.
Батанічнае апісанне У род уключаны наземныя, радзей эпіфітныя шматгадовыя травяністыя расліны. Карані валасістыя. Сцябло цыліндрычнае або бульбападобнае, мясістае, у многіх відаў паўзучае. Ліст у многіх відаў адзіны, аднак у некаторых маецца некалькі лістоў.
Кветкі сабраны на канцы сцябла ў густое прамое гронкападобнае суквецце, зялёнага, жоўтага, бурага, ружовага або бэзавага колеру. Прыкветкі неападальныя. Цэнтральны чашалісцік свабодны, бакавыя могуць зрастацца. Пялёстак свабодны. Губа прамая, суцэльная або падзеленая на долі, без шпорца. Палініі у колькасці чатырох. Рыльца песціка паўшарападобнае або яйцападобнае.
Арэал Віды роду Мякатніца распаўсюджаныя амаль ва ўсіх фларыстычных рэгіёнах, адсутнічаюць яны толькі ў Новай Зеландыі.
Таксанамія
Сінонімы
Віды Паводле інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 183 віды .
Літаратура
Катэгорыя:Эпідэндравыя