Касі́нка, Касянка, Касуля — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Назва Назва Касінка балцкага паходжання.
Аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар». Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, дзвінскай ракі КаспляВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 190..
Той жа корань Kus- у літоўская рачной назве Kus-upėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 175..
Назва Касінка значыла «Камарыная (рака)». Каля Касінкі — рэчка з пазнейшай назвай-перакладам «Камароўка».
Гідраграфія Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шатнева, вусце за 2 км на захад ад вёскі Слабодка, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кароўчына. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. На рацэ вадасховішча Кароўчына.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Басі