«Вількамір» — клуб гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, знаходзіцца ў Мінску.
Займаецца рэканструкцыяй матэрыяльнай і духоўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага, а менавіта атрада князя Жыгімонта Карыбутавіча часоў Грунвальдскай бітвы, гусіцкіх войнаў і грамадзянскай вайны ў ВКЛ, то-бок перыяду 1410—1435 гадоў. У дзейнасці імкнецца спалучыць эксперыментальна-гістарычны кірунак, так званую «жывую гісторыю», і спартыўны кірунак — гістарычны сярэднявечны бой.
Сцяг і сімвал клубу — сцяг харугвы Жыгімонта Карыбутавіча, 51-й у апісанні Яна Длугаша. На думку сучасных гісторыкаў і пісьмовых крыніц — «Пагоня» на сінім полі з «Калюмнамі» на тарчы.
Гісторыя Пераемнік клуба «Гівойт», заснаванага гісторыкам Уладзімірам Лічко 22 верасня 2008 года.
Клуб «Гівойт» з 2018 года пераўтварыўся ў «Вількамір» і далучыўся да аб’яднання «Божыя воіны».
З 18 ліпеня 2019 года да клубу далучыўся клуб «Шчыт веры».
Спасылкі Сайт клуба фальварак (клуб «Вількамір») ТОЧКА — Достать мечи: как тренируются рыцари 7 лістапада 2022
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Гістарычная рэканструкцыя