Універсітэт імя А. Лінкальна () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная недалёка ад горада Оксфард на поўдні акругі Чэстэр, штат Пенсільванія.
Агульная характарыстыка Заснаваны як прыватны інстытут у 1854 годзе, ён з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі з 1972 года. У 1866 годзе, праз год пасля забойства прэзідэнта Аўраама Лінкальна, інстытут атрымаў яго імя.
Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Структура Дэпартамент біялогіі Дэпартамент бізнесу і прадпрымальніцтва Дэпартамент хіміі і фізікі Дэпартамент камп’ютарных навук Дэпартамент навук аб здароўі Дэпартамент гісторыі, пан-афрыканскіх студый, філасофіі і рэлігіі Дэпартамент моў і літаратуры Дэпартамент масавых камунікацый Дэпартамент матэматычных навук Дэпартамент палітычных навук Дэпартамент псіхалогіі і паслуг для чалавека Дэпартамент сацыялогіі і крымінальнай юстыцыі Дэпартамент візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі