Кіфійская культура () — археалагічная культура эпохі неаліту на паўднёвым захадзе Сахары. Ахоплівала перыяд 8 — 6 тысячагоддзяў да н. э. Атрымала сваю назву па месцу раскопак Адрар-н-Кіфі на поўначы Нігера. Чалавечыя рэшткі прадстаўнікоў культуры былі ўпершыню знойдзены ў 2000 г. каля мястэчка Габера.
Экалагічныя ўмовы Існаванне Кіфійскай культуры супадае з вільготным перыядам у гісторыі Сахары. У папярэдні засушлівы перыяд (каля 16000 - 9700 гадоў таму) у гэтай мясцовасці сфарміраваліся выдмы. Вільготны клімат садзейнічаў таму, што ўпадзіны паміж выдмамі напоўніліся вадой. Так, насельнікі Габера жылі каля возера дыяметрам каля 3 км. Каля яго былі знойдзены рэшткі 54 відаў жывёл, у тым ліку слана, гіпапатама, льва, пітона, чарапах і г. д. Знікненне культуры тлумачацца зменамі клімату, наступленнем новага засушлівага перыяду.
Асаблівасці Носьбіты Кіфійскай культуры адрозніваліся высокім ростам (каля 180 см). Высоўваюцца супрацьлеглыя гіпотэзы аб іх супольным паходжанні з прадстаўнікамі Капсійскай культуры і ад выхадцаў з болей паўднёвых рэгіёнаў. Характэрны выраб доўгіх гарпуноў з вострымі шыпамі і керамікі з хваляпадобным аздабленнем. Асноўны спосаб пахавання памерлых — інгумацыя.
Літаратура
Спасылкі THE GOBERO STORY Desert Cultural Heritage
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Афрыкі Катэгорыя:Археалогія ў Нігеры Катэгорыя:Неаліт Афрыкі