Беларуска-сьералеонскія адносіны былі афіцыйна ўстаноўлены 27 верасня 2003 года Возможности активизации двусторонних отношений Беларуси и Сьерра-Леоне обсуждены на встрече послов в Москве.

Дыпламатыя Дыпламатычных прадстаўніцтваў адзін аднаго краіны не маюць. Пасол Сьера-Леонэ ў Расіі акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў БеларусіБеларусь подтвердила готовность оказывать всестороннее содействие развитию взаимодействия со Сьерра-Леоне // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 13 мая 2017..

Гандлёвыя сувязі Па выніку 2007 года Рэспубліка Сьера-Леонэ апынулася ў ліку афрыканскіх дзяржаў, з якімі ў Беларусі рэзка ўзрос тавараабаротРазвитие отношений между Республикой Беларусь и государствами Африки. +Тавараабарот па гадах (млн. USD) (у дужках першае — беларускія пастаўкі, другое — сьералеонскія)2011201220132014201520160,2 (0,1 / 0,1)0,5 (0,1 / 0,4)0,2 (0,0 / 0,2)0,7 (0,5 / 0,2)1,4 (1,1 / 0,3)18,3 (1,9 / 16,4) За перыяд 2011—2016 гадоў Фрытаўн па аб’ёме тавараабароту, паводле даных беларускага выдання «Эканамічная Газета», апынуўся ў ліку 24 асноўных партнёраў Мінска ў Афрыцы. Двухбаковы гандаль у прыведзены прамежак павялічыўся ў разы. Значны скачок адбыўся ў 2015—2016 гадах, асабліва з боку Сьера-Леонэ. Рэзка павялічыліся пастаўкі таматаў, капусты, салаты, карняплодаўКирилл Прудников. Белагро-2017: экспортное открытие Африки // Экономическая Газета, 8 июня 2017..

Згодна з Агенцтвам знешнеэканамічнай дзейнасці, на 2020 год асновай беларускіх паставак сталі мінеральныя і калійныя ўгнаенні, яйкі, прыборы і апаратура для вымярэння і кантролю характарыстык вадкасцяў і газаў, радыёлакацыйная і радыёнавігацыйная апаратура. У сваю чаргу Сьера-Леонэ пастаўляла медныя адходы, медыцынскія прыборы і прылады, паветраныя і вакуумныя помпы, кампрэсары, вентылятары, каву, электрычныя трансфарматарыСьерра-Леоне - Агентство внешнеэкономической деятельности.

Грамадзянская вайна У 1995 альбо 1997Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия? годзе на фоне грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ беларускім бокам пры пасярэдніцтве ВялікабрытанііБелорусские поставки оружия в третьи страны — любопытные факты и цифры былі прададзены ўрадавай арміі для барацьбы з мяцежнікамі два верталёты Мі-24Б. Абедзве машыны адпраўленыя разам з беларускім экіпажам.

Акрамя гэтага, беларуская кампанія «Трансавіяэкспарт» і расійская «Авіятэхнасэрвіс» выступалі пасярэднікамі ў наборы наёмных спецыялістаў з былога СССРОльга Томашевская. Возвращение из африканского плена // «Белорусская деловая газета», 6 августа 1998 года у верталётную эскадрыллю пад камандаваннем Карла Альбертса з паўднёваафрыканскай ПВК «Executive Outcomes», якая аказвала падтрымку ўрадавым сілам у канфлікце.

Сярод беларусаў у падраздзяленні служылі Васіль Кулькоў, Іван Мартыновіч і Уладзімір Чэпель. Байцы трапілі ў зону баявых дзеянняў у 1995 годзе. Верталётчыкі вазілі прэзідэнта Сьера-Леонэ і розныя грузы. Па некалькі разоў прыязджалі дадому ў адпачынак. 25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт Ахмад Тэджан Каба быў скінуты, пасля чаго ўсе чацвёра былі затрыманы саюзнікамі зкінутага рэжыму. Прычым затрыманне адбылося на тэрыторыі суседняй ЛіберыіСяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.. Мартыновіч і Кулькоў утрымліваліся ў Нігерыі. Чэпеля, які быў жанаты з жыхаркай Сьера-Леонэ, утрымлівалі ў мясцовай турме. Улетку 1998 года, дзякуючы намаганням дыпламатаў, групу ўдалося вызваліць.

Гл. таксама Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі

Заўвагі

Сьера-Леонэ Катэгорыя:Сьера-Леонэ