Акруга Орындж () — акруга ў Паўднёвай Каліфорніі, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Ана. Паводле перапісу 2020 года насельніцтва складала 3,186,989 чалавек, што робіць акругу трэцяй па колькасці акругай у Каліфорніі і шостай па колькасці насельніцтва ў Злучаных Штатах. Хоць у асноўным гэта прыгарад, гэта другая па шчыльнасці насельніцтва акруга ў штаце пасля акругі Сан-Францыска. Тры самых густанаселеных гарады акругі — Анахайм, Санта-Ана і Ірвайн, насельніцтва кожнага з якіх перавышае 300 000 чалавек. Шэсць гарадоў акругі Орындж знаходзяцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна: Сіл-Біч, Хантынгтан-Біч, Ньюпорт-Біч, Лагуна-Біч, Дэйна-Пойнт і Сан-Клементэ.

Акруга з’яўляецца турыстычным цэнтрам з такімі славутасцямі, як Дыснейлэнд, , , , , , , , , , , , , , і некалькі папулярных пляжаў уздоўж берагавой лініі працягласцю больш за 40 міль (64 км). Тут таксама знаходзіцца буйны даследчы ўніверсітэт — , а таксама шэраг іншых вядомых каледжаў і універсітэтаў, такіх як і Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Фулертане.

Крыніцы

Катэгорыя:Акругі Каліфорніі