Гутко́віч — беларускае прозвішча. Форма бацькаймення ад антрапоніма Гутка з пераносам націску на антрапафармант -овіч: Гу́тка — Гу́ткавіч — Гутко́віч. У аснове прозвішча магло быць апелятыўнае найменне «гутка» (невялікая гута)Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў. // «Роднае слова» № 8, 2016.

Вядомыя носьбіты Аляксандр Залманавіч Гутковіч (1920—1989) — беларускі драматург, рэжысёр. Галіна Абрамаўна Гутковіч — беларускі спецыяліст у галіне праграміравання.