Слоўнік геамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў (расійска-беларускі і беларуска-расійскі) — перакладны тэрміналагічны слоўнік, складзены К. Дуж-Душэўскім і В. Ластоўскім матэрыяле найбольш пашыраных у той час падручнікаў па матэматыцы. Выдадзены ў 1923 годзе ў Коўне. Ад іншых тагачасных тэрміналагічных выданняў ён адрозніваецца суб’ектывізмам у адборы і апісанні моўных сродкаў. Матэрыял дастаткова багаты, але пададзены інтуітыўна. У рускай частцы налічваецца 594 слоўнікавыя словы, у беларускай — 623Дзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017 .

Структура слоўнікавага артыкула вар’іруецца ў залежнасці ад канкрэтнага слова, часам у яе ўваходзяць паметы, якія адлюстроўваюць уласныя адносіны аўтара да тэрміна:

АДНОСІНЫ? (ТАСУНАК!) — отношение (лат. relatio — отношу). КРУЖАК, ДЫСК — диск; кружаковы, дысковы — дисковый. КУБ — куб (грэч. kubos — предмет с шестью гранями; напр. игральная кость). (Кубам завецца правільны шасьцісьцен). СТАЦЬЦЯВЫ? (стоцьны!) — вертикальный; стоць, стацьма — вертикально.

Спасылкі

Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 1923 года Катэгорыя:Перакладныя слоўнікі Катэгорыя:Вацлаў Ластоўскі Катэгорыя:Клаўдзій Дуж-Душэўскі Катэгорыя:Матэматыка ў Беларусі Катэгорыя:Тэрміналагічныя слоўнікі Катэгорыя:Міністэрства беларускіх спраў Літвы