Queering the Map - гэта супольная краўдсорсавая анлайн-платформа, на якой карыстальнікі выкладваюць свой асабісты квір вопыт у пэўных месцах на адной калектыўна зробленай мапе ў выглядзе шпілек з тэкстам. З моманту стварэння платформы карыстальнікі зрабілі больш за 80 000 запісаў на 23 мовах. Гісторыя У 2017 годзе канадскія мастак і дызайнер Лукас Ларашэль пачалі працаваць над Queering the Map для вучэбнага праекта ва Універсітэце Канкордыя ў Манрэалі . Праект стартаваў у маі таго ж года. У якасці галоўных ўплываў на свой праект Ларашэль называлі дзве рэчы: працяглы ўплыў асабістых успамінаў на ўспрыманне пэўных месцаў, і ідэі Сары Ахмед аб нетрадыцыйнай арыентацыі як прагнення космасу. Паводле Ларашэль, квір-прастора, створаная квір-людзьмі і агульная паміж імі, можа быць файным вопытам адносін. Ларашэль заявіў, што галоўнай мэтай ініцыявання праекта было архіваванне гэтых прастораў, якія выходзяць за рамкі традыцыйнага ўяўлення аб квір-прасторах як аб фіксаваных месцах (напрыклад, пэўных грамадскіх месцах або раёнах), на якія прэтэндуюць выразна акрэсленыя супольнасці. Згодна з іх думкай, квір-прасторай ці квір-месцам па сутнасці можна назваць любое месца, калі для кагосьці яно асацыюецца з асабістым квір-вопытам.

У лютым 2018 г. дыджэй з Манрэалю Frankie Teardrop падзяліўся Queering the Map на сваім Facebook, што значна павялічыла яе бачнасць. За той месяц колькасць шпілек на мапе вырасла з 600 да 6500 усяго за тры дні. У тым жа месяцы кібератака, у выніку якой былі створаныя шпількі з каментарамі ў падтрымку тагачаснага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, вымусіла Ларашэль закрыць сайт і звярнуцца па дапамогу дзеля ўзмацненні аховы URL сайта. На працягу наступных двух месяцаў 8 добраахвотнікаў распрацавалі больш бяспечную версію сайта на GitHub, і праект атрымаў права на бясплатны сэрвіс кібербяспекі Project Galileo ад Cloudflare . Адметна, у рамках гэтага працэсу для платформы была распрацавана свая сістэма мадэрацыі. У красавіку 2018 года Queering the Map быў перазапушчаны.

У 2019 годзе LaRochelle пачаў распрацоўку QT.bot, штучнай нейроннай сеткі, навучанай генераваць гіпатэтычныя квір-гісторыі з дапамогай дадзеных карыстальнікаў, прадстаўленых у Queering the Map .

Прыняццё Queering the Map атрымаў асвятленне ў прэсе ў СМІ Аўстраліі, Бразіліі, Канады, Чэхіі, Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША, у тым ліку Autostraddle, CBC Arts, CityNews, Condé Nast Traveler, Fugues, Numerama, Paper, rabble.ca, The McGill Daily, The Skinny, VICE і VOGUE .

Падзякі У 2018 годзе Queering the Map атрымаў ганаровае згадванне на Prix Ars Electronica і ўвайшоў у спецыяльныя доўгі спісы Kantar Information is Beautiful Awards і Lumen Prize for Digital Art.

Спасылкі

Катэгорыя:Вэб-картаграфія Катэгорыя:Сумеснае стварэнне карт Катэгорыя:ЛГБТ паводле краін Катэгорыя:Анлайн-архівы