Саўт-Лэйк-Таха () — самы населены горад акругі Эль-Дарада (штат Каліфорнія, ЗША). Горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 8 кіламетраў уздоўж паўднёвага берага возера Таха і шашы 50. На паўночным усходзе Саўт-Лэйк-Таха ўпіраецца ў мяжу са штатам Невада, пасля чаго становіцца паселішчам Стэйтлайн. Плошча горада — 43 км², з іх — 17 км² (38,8 %) займаюць адкрытыя водныя прасторы. Цэнтр горада знаходзіцца на пункце 1901 м н. у. м., насельніцтва — 22 197 чалавек (2019), шчыльнасць — 854 чал./км².
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі