Acherontia — род матылёў з сямейства .
Агульная характарыстыка Буйныя матылі з размахам крылаў 105—135 мм. Адметнай асаблівасцю прадстаўнікоў роду з’яўляюцца грудзі з малюнкам, якія нагадваюць сабою чалавечы чэрап. Варыябельнасць афарбоўкі пярэдніх крылаў — яснасці і інтэнсіўнасці, наяўнасці цёмных палос. Заднія крылы вохрыста-жоўтыя з двума чорнымі папярочнымі палосамі. Брушка жоўтае з чорнымі кольцамі; уздоўж якіх ідзе шырокая сінявата-шэрая паласа. Хабаток кароткі.
Віды Род уключае 3 віды:
Acherontia styx medusa
Філагенія і сістэматыка
Першае навуковае апісанне бражніка мёртвая галава было зроблена Карлам Лінеем у яго працы «Systema naturæ», пад назвай Sphinx atropos. Пазней, у 1809, нямецкі энтамолаг перанёс матылька ў створаны ім род Acherontia.
Род Acherontia вылучаюць у трыбу Acherontiini (Boisduval, 1875). Сваяцтва паміж відамі ў межах трыбы цалкам не даследавана, тым не менш, род Acherontia найбольш роднасны з родам , разам з якім ён і ўтварае дадзеную роднасную групу. Пры гэтым 3 віды роду Acherontia марфалагічна выразна адмежаваны ад роду Coelonia.
Арэал Acherontia atropos — Паўднёвая, часткова і Цэнтральная Еўропа, Азорскія астравы, Афрыка, Мадагаскар, Блізкі Усход, Сірыя, Турцыя, Паўночны Іран.
Acherontia styx — Саудаўская Аравія, Усходняя Індыя, Усходні Аман.
Acherontia lachesis — Японія (астравы Хансю, Сікоку, Кюсю, Цусіма), паўвостраў Карэя, Кітай, Тайвань, Індыя, В’етнам, Шры-Ланка, Малайзія, Інданезія, Філіпіны, НепалИзерский В. В. Бомбикоидные чешуекрылые и хохлатки Сибири и Дальнего Востока. Киев, 1999Лер П. А. — Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т.5. Ручейники и чешуекрылые. Ч.3 — 2001. Вельмі рэдка сустракаецца ў межах Расіі — на поўдні Прымор’я, у Хасанскім раёне.
Размнажэнне Вусені кормяцца на раслінах сямейства Паслёнавыя, Вербенавыя, Маслінавыя, Бігноніевыя.
У культуры
Са змрочным малюнкам у выглядзе чэрапа на спінцы прадстаўнікоў роду звязана нямала легенд — паводле павер’я, гэты матылёк быў прадвеснікам няшчасцяў, смерці, войн і эпідэмій. Так, эпідэмію 1733 года народ прыпісваў з’яўленню гэтага матыля. У Іль-дэ-Франс да гэтага часу вераць, што лускавінка з крылаў гэтага матыля, трапіўшы ў вока, прычыняе слепату і магчымую хуткую гібельКаабак Л. В., Сочивко А. В. Бабочки мира. — М.: Аванта+, 2003. ISBN 5-94623-008-5. У кінематографе гэты від матылькоў упершыню з’явіўся ў фільме Луіса Буньюэля і Сальвадора Далі — Андалузскі сабака — як адзін з сімвалаў. Пэўную ролю адыгрывае мёртвая галава ў фільме рэжысёра Джонатана Дэмі «Маўчанне ягнят», знятым па матывах аднайменнага рамана . Маньяк -забойца кладзе кукалку гэтага матыля ў рот сваім ахвярам. Для злачынцы яны былі сімвалам перараджэння — ён хацеў ператварыцца ў жанчыну, як кукалка ў матылька. У арыгінальным рамане злачынец выкарыстаў кукалак выгляду Acherontia styx, але ў кінаверсіі рамана фігуруюць кукалкі бражніка мёртвая галава . Міма выявы гэтага матыля не прайшлі пісьменнікі, у тым ліку і амерыканскі пісьменнік Эдгар По . Выдатны і жудаснаваты матылёк апісаны ім у аповядзе «Сфінкс». Матылёк поўзаў па павуціне на акне, а герою апавядання здавалася, што істота рухаецца па далёкіх схілах узгоркаў. Выдуманы гіганцкі від матыля з дадзенага роду таксама згадваецца ў фантастычным аповядзе Аляксандра Бяляева «Мёртвая галава».
Спасылкі
Sphingidae of the Western Palaearctic
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Бражнікі