Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт у Эйкене () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эйкен у штаце Паўднёвая Караліна.
З'яўляецца часткай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе адукацыйныя праграмы на атрыманне ступеняў бакалаўра і магістра.
Кампус універсітэта размешчаны на 183 га у горадзе Эйкен у 18 мілях ад горада Агаста, штат Джорджыя, і ў 60 мілях ад горада Калумбія, штат Паўднёвая Караліна.
У 2019 годзе ўніверсітэт заняў 1-е месца сярод лепшых дзяржаўных рэгіянальных навучальных устаноў на Поўдні ЗША.
Структура Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук Каледж навук і інжынерыі Анлайн-каледж Школа бізнес-адміністравання Школа адукацыі Школа медсястрынства
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны