Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэксан у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Гэта адзін з найбуйнейшых гістарычна "чорных" ўніверсітэтаў у Злучаных Штатах і чацвёрты па велічыні універсітэт у штаце Місісіпі з пункту гледжання колькасці студэнтаў.

Універсітэт паўстаў з семінарыі, заснаванай 23 кастрычніка 1877 года у горадзе Натчэзе, штат Місісіпі. Семінарыя была звязана з Амерыканскім баптысцкім хатнім місіянерскім таварыствам, якое стварыла яе «для маральнага, рэлігійнага і інтэлектуальнага ўдасканалення хрысціянскіх лідэраў каляровага насельніцтва штата Місісіпі і суседніх штатаў». У 1883 годзе вучэльня змяніла назву на Джэксанскі каледж і пераехала з Натчэза ў сталіцу штата — горад Джэксан.

Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі і развіцця чалавека каледж вольных мастацтваў Каледж навук пра здароўе Каледж навукі, інжынерыі і тэхналогій Ганаровы каледж Школа бесперапыннага навучання

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місісіпі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Місісіпі